§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку
Практыкаванне 45
Прачытайце сказы з вучнёўскіх сачыненняў. Растлумачце, якія парушэнні правіл пабудовы сказаў з аднароднымі членамі прывялі да ўтварэння сінтаксічна і стылістычна няправільных канструкцый. Запішыце выпраўленыя сказы.
1. Анюта — смелая, вясёлая і любіць дэтэктывы. 2. Людзі, дзеці і жывёлы радаваліся вясенняму сонейку. 3. Для поўнага шчасця мне не хапае добрай вучобы, дысцыпліны, браціка і сястрычкі. 4. У маёй сяброўкі стройная, прыгожая фігура і бадзёры настрой. 5. Сястра любіць чысціню і чытаць кнігі. 6. Пісьменнік падкрэслівае не толькі знешнюю прыгажосць дзяўчыны, а і ўнутраную. 7. Я не люблю бананы, памідоры і калі атрымліваю дрэнныя адзнакі. 8. Былі задзейнічаны тэлебачанне і іншыя сацыяльныя сеткі. 9. Патрэбна не толькі звяртаць увагу на тэарэтычную падрыхтоўку абітурыентаў, але і на іх маўленчае развіццё. 10. У якасці матэрыялу для рамана пісьменнік выкарыстоўваў сямейныя архівы, мемуары, літаратурныя крыніцы і розныя іншыя афіцыйныя дакументы. 11. Ён любіў паляванне і пасядзець з вудай. 12. Беларуская і дыялектная мова мае вялікі патэнцыял.