§ 5. Стварэнне дадаткаў
5.2. Стандартныя дыялогі
Практычна любы дадатак Windows выкарыстоўвае стандартныя дыялогі, убудаваныя ў аперацыйную сістэму, для адкрыцця і захавання файлаў, выбару атрыбутаў шрыфту або ўстаноўкі колеру, пошуку тэксту, друку. У бібліятэку VCL уключаны кампаненты, якія рэалізуюць адпаведныя вокны Windows. Яны размешчаны на панэлі Dialogs (прыклад 5.2). У прыкладзе 5.3 прыведзены пералік кампанентаў для рэалізацыі стандартных дыялогаў Windows. Аб'екты, якія прадстаўлены на старонцы Dialogs, нябачныя падчас выканання, таму месца іх размяшчэння на форме не мае значэння (прыклад 5.4). Знешні выгляд акна дыялогу залежыць ад версіі Windows. Выклік і апрацоўка дыялогаў адбываецца праграмна. Для ўсіх дыялогаў вызначаны метад Execute: Boolean (прыклад 5.5). З дапамогай гэтага метаду адбываецца адкрыццё акна адпаведнага дыялогу. Значэнне True надаецца функцыі Execute у выпадку, калі карыстальнік пстрыкнуў па кнопцы Ok (выканаў двайную пстрычку па назве файла або націснуў клавішу Enter). Ва ўласцівасцях кампанента-дыялогу запамінаецца выбар карыстальніка, які затым можна апрацаваць. Калі ў дыялогу была націснутая кнопка адмена або клавіша Esc, то функцыя атрымае значэнне False. Дыялогі для адкрыцця і захавання файлаў (прыклад 5.6) выкарыстоўваюцца ў розных дадатках. Асноўная ўласцівасць кампанентаў OpenDialog і SaveDialog, у якой вяртаецца ў выглядзе радка імя файла, — гэта ўласцівасць FileName. Калі задаць дадзеную ўласцівасць на этапе канструявання ў акне інспектара аб'ектаў, то пры адкрыцці дыялогу яна будзе з'яўляцца ў радку Імя файла. Для выкліку стандартнага акна ўстаноўкі атрыбутаў шрыфту можна выкарыстоўваць кампанент FontDialog (пример 5.7). У акне Шрифт карыстальнік можа выбраць імя шрыфту, яго стыль, памер, колер. Асноўная ўласцівасць кампанента — Font тыпу TFont. Метад, які дазволіць прысвоіць значэннi ўсіх выбраных атрыбутаў шрыфту кампанента — метад Assign. Для выкліку стандартнага акна ўстаноўкі колеру выкарыстоўваецца кампанент ColorDialog (прыклад 5.8). У ім можна выбраць колер з базавай палітры. Асноўная ўласцівасць кампанента ColorDialog — Color. Гэта ўласцівасць адпавядае таму колеру, які карыстальнік абраў у дыялогу. |
Прыклад 5.2. Панэль Dialogs. Прыклад 5.3. Спіс некаторых стандартных дыялогаў.
Прыклад 5.4. Дыялогавыя кампаненты і кнопкі для іх выкліку на форме: Прыклад 5.5. Стандартны зварот да дыялогу:
Прыклад 5.6. Стандартныя дыялогі для адкрыцця і захавання файла: Прыклад 5.7. Стандартны дыялог для налады шрыфту: Прыклад 5.8. Стандартны дыялог для выбару колеру: |