Лірычныя мініяцюры «Загадка», «Трохі пра вечнае»
Пытаннi
1. Паразважайце, чаму лірычныя мініяцюры занялі вызначальнае месца ў творчай спадчыне Я. Брыля. | |
2. Як і чаму змяніліся адносіны героя мініяцюры Янкі Брыля «Загадка» да характару і светаўспрымання беларусаў? Раскрыйце сэнс назвы твора. | |
3. Якія «імгненні жыцця» для лірычнага героя сталі лёсавызначальнымі і чаму? | |
4. Раскрыйце ідэйны сэнс мініяцюры «Трохі пра вечнае». | |
5. Параўнайце аўтарскую пазіцыю, увасобленую ў творы Янкі Брыля «Трохі пра вечнае», з уласным разуменнем вечнага. Падрыхтуйце пісьмовае разважанне ў жанры мініяцюры на тэму «Што мне патрэбна для шчасця?». |