§ 15-1. Асаблівасці будовы клетак эўкарыёт

1. Якая будова клетачнай сценкі раслін? Што сабой уяўляюць плазмадесмы?

2. Чым адрозніваюцца жывёльная і раслінная клеткі?

3. Якія асаблівасці будовы клетак пратыстаў?

4*. Параўнайце клеткі бактэрый, пратыстаў, грыбоў, раслін і жывёл па розных крытэрыях. Вызначыце рысы падабенства і адрозненні паміж імі.

5*. Вучоныя  мяркуюць, што першыя (самыя старажытныя) жывыя арганізмы на Зямлі ўяўлялі сабой спадчынны матэрыял (ДНК, РНК), які быў акружаны глейкім растворам бялкоў і абмежаваны ад навакольнага асяроддзя мембранай. Прапануйце гіпотэзы, якім чынам у працэсе эвалюцыі магло паявіцца ядро і розныя арганоіды, характэрныя для сучасных эўкарыятычных клетак.