§ 15. Асаблівасці будовы клетак пракарыёт
1. Якія з пералічаных структур ёсць ў бактэрыяльнай клетцы? Цытаплазматычная мембрана, ядро, цытаплазма, мембранныя арганоіды, немембранныя арганоіды. 2. Якая будова паверхневага апарату клетак пракарыёт? На якія групы падзяляюцца бактэрыі ў залежнасці ад асаблівасцей будовы іх паверхневага апарата? 3. Якія функцыі выконваюць слізістыя капсулы? Варсінкі? Жгуцікі? Якая будова бактэрыяльных жгуцікаў? 4. Што ўяўляе сабой бактэрыяльная храмасома? Нуклеоід? Плазміды? 5. Як адбываецца ўтварэнне бактэрыяльных спор? Для чаго яны прызначаны? 6*. Параўнайце па розных прыметах пракарыятычную і эўкарыятычную клеткі, выявіце рысы падабенства і адрозненні. 7*. Параўнайце будову двухмембранных арганоідаў (мітахондрый, хларапластаў) і бактэрыяльных клетак. Якія рысы падабенства выяўляюцца? Чым яны могуць тлумачыцца. 8*. У клетках пракарыёт адсутнічаюць мембранныя арганоіды, напрыклад мітахондрыі, пластыды, комплекс Гольджы, эндаплазматычная сетка. Як вы думаеце, як пракарыятычныя клеткі могуць функцыянаваць без гэтых арганоідаў? Чаму пракарыёты не могуць «абысціся» без рыбасом? |