§ 42. Трансгенныя арганізмы — будучае сучаснай біятэхналогіі. Трансгенныя бактэрыі і грыбы. Трансгенныя расліны
![]() |
1. Якія арганізмы называюцца трансгеннымі або генетычна мадыфікаванымі? 2. Як ствараюцца генетычна мадыфікаваныя бактэрыі? 3. Якія бактэрыі выкарыстоўваюцца для ўвядзення патрэбных чалавеку генаў у клеткі раслін? 4. Якую карысць прыносяць трансгенныя расліны сельскай гаспадарцы? 5. Чаму выкарыстанне трансгенных раслін трэба разглядаць як адну з мер аховы навакольнага асяроддзя? 6. Ці трэба баяцца трансгенных раслін і вырабленых з іх прадуктаў? Якая сістэма біябяспекі існуе ў свеце? 7*. Уявіце сабе, што вы атрымалі магчымасць самастойна планаваць атрыманне новых сартоў трансгенных раслін. З якімі ўласцівасцямі вы жадалі б стварыць расліну, каб прынесці максімальную карысць сабе і чалавецтву? |