§ 30. Монагібрыднае скрыжаванне. Першы і другі законы Мендэля

Закон расшчаплення. Шляхам самаапылення гібрыдаў першага пакалення Г. Мендэль атрымаў другое пакаленне, у якім   раслін мелі жоўтае насенне і  —  зялёнае (гл. мал. 30.2). З’яўленне ў патомстве асобін, якія адрозніваюцца па альтэрнатыўных прыметах, называецца рас­шчапленнем. У дадзеным выпадку назіралася расшчапленне  3 : 1.

F1: ♀ жоўтае насенне × ♂ жоўтае насенне

F2: 3 жоўтае насенне : 1 зялёнае насенне.

Аналагічнае расшчапленне было выяўлена і пры даследаванні іншых пар альтэрнатыўных прымет: у другім пакаленні ў 75 % раслін праяўляліся дамінантныя прыметы, а ў 25 % — рэцэсіўныя. Такім чынам, рэцэсіўныя прыметы, якія не назіраліся ў першым пакаленні, зноў праяўляліся ў   гібрыдаў другога пакалення. Гэта значыць, што дадзеныя прыметы ў гібрыдаў F1 былі падаўлены і захоўваліся ў скрытым стане, а не знікалі цалкам.

Сутнасць закона расшчаплення, ці другога закона Мендэля, заключаецца ў тым, што пры скрыжаванні гібрыдаў першага пакалення паміж сабой у другім пакаленні назіраецца расшчапленне па альтэрнатыўных прыметах у суадносінах: 3 часткі асобін з дамінантнай прыметай да 1 часткі асобін з рэцэсіўнай прыметай.

*Г. Мендэль быў манахам, а потым ігуменам Аўгусцінскага манастыра ў Бруне (цяпер гэта горад Брно, Чэхія). У маладосці ён атрымаў рознабаковую адукацыю, у тым ліку ў галіне матэматыкі і тэорыі адноснасці. Таму пры правядзенні доследаў даследчык разумеў, што атрымаць верагодныя вынікі можна толькі пры вялікай колькасці доследных раслін. Ідэальных суадносін 3 : 1 сярод гібрыдаў другога пакалення Г. Мендэль не назіраў ні ў адным эксперыменце (табл. 30.1). Аднак магчымасць аперыраваць вялікімі лікамі і выкарыстанне статыстычных метадаў аналізу дазволілі яму абагульніць вынікі доследаў і выявіць матэматычны характар расшчаплення.*

*Табліца 30.1. Вынікі эксперыментаў Г. Мендэля па вывучэнні наследавання сямі пар альтэрнатыўных прымет гароху

Дамінантная прымета

Рэцэсіўная прымета

Колькасць гібрыдаў F2 з прыметай

Суадносіны

дамінантнай

рэцэсіўнай

Жоўтае насенне

Зялёнае насенне

6022

2001

3,01 : 1

Гладкае насенне

Маршчыністае насенне

5474

1850

2,96 : 1

Фіялетавыя кветкі

Белыя кветкі

705

224

3,15 : 1

Уздытыя плады

Плады з перацяжкамі

882

299

2,95 : 1

Зялёныя плады

Жоўтыя плады

428

152

2,82 : 1

Пазушныя кветкі

Верхавінкавыя кветкі

651

207

3,14 : 1

Высокае сцябло

Нізкае  сцябло

787

277

2,84 : 1

Разам:

14 949

5010

2,984 : 1*

Вынікі даследаванняў Г. Мендэля былі апублікаваны ў 1866 г., аднак вучоныя таго часу не надалі ім належнай увагі. Толькі ў 1900 г. трое даследчыкаў з розных краін незалежна адзін ад аднаго выявілі ў розных відаў раслін тыя ж заканамернасці наследавання прымет, што і Г. Мендэль. Пазней справядлівасць законаў Мендэля была пацверджана на жывёлах і іншых арганізмах. Такім чынам высветлілася, што заканамернасці, выяўленыя Г. Мендэлем, носяць універсальны характар. Пераадкрыццё законаў Мендэля выклікала глыбокую цікавасць да вывучэння наследавання прымет жывых арганізмаў і спрыяла хуткаму развіццю генетыкі.