§ 44. Гісторыя развіцця эвалюцыйных поглядаў
1. Ахарактарызуйце асноўныя ідэі вучэння Ж.-Б. Ламарка. У чым, на ваш погляд, заключаецца перавага эвалюцыйнай канцэпцыі Ламарка і якія яе недахопы? 2. Сфармулюйце асноўныя палажэнні эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. 3. Якую форму зменлівасці Дарвін лічыў перадумовай эвалюцыі? Чаму? 4. Што, паводле вучэння Дарвіна, уяўляе сабой барацьба за існаванне? Натуральны адбор? Дакажыце, што натуральны адбор з’яўляецца вынікам барацьбы за існаванне. Чаму Дарвін лічыў гэтыя два фактары рухаючымі сіламі эвалюцыі? 5. Што такое дывергенцыя? Чым з пазіцый эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна тлумачыцца разнастайнасць відаў у прыродзе? 6. Чым быў абумоўлены крызіс класічнага дарвінізму ў пачатку XX ст.? Чаму тэорыю эвалюцыі, распрацаваную ў XX ст., называюць сінтэтычнай? 7*. Паспрабуйце растлумачыць факты наяўнасці хобата ў слана і адсутнасці канечнасцей у змей з пазіцый вучэння: а) Ж.-Б. Ламарка; б) Ч. Дарвіна. |