§ 19. Закон праламлення святла. Паказчык праламлення. Поўнае адбіццё
Прыклад рашэння задачы
Вызначыце вугал падзення a праменяγ з паветра на шкляную пласцінку з паказчыкам праламлення n = 1,5, калі вугал паміж адбітым і праломленым праменямі роўны φ = 90°.
Дадзена:
n = 1,5
nв=1,0
φ=90°
n = 1,5
nв=1,0
φ=90°
α - ?
Рашэнне:
З закону праламлення святла знаходзім:
sinα = sinγ
З геаметрычнай пабудовы (мал. 136) вынікае, што вугал адбіцця і праламлення звязаны суадносінай:
β + γ =90°.
Адкуль: γ = 90° - β
Падстаўляем знойдзены вугал γ у закон праламлення і з улікам закона адбіцця (β = α) вызначаем шуканы вугал падзення:
sinα = nsin(90° - β) = nsin(90° - α) = ncosα.
Адкуль
tgα = n, tgα = 1,5, α = 56°.
Адказ: α = 56°.