§ 18-1. Формула сферычнага люстра
Практыкаванне 4-1
1. Вызначыце, дзе трэба змясціць прадмет перад увагнутым сферычным люстрам, каб відарыс супаў з прадметам.
2. Галоўная фокусная адлегласць увагнутага сферычнага люстра . Вызначыце адлегласць d, на якой трэба змясціць прадмет, каб яго ўяўны відарыс атрымаўся на адлегласці .
3. Увагнутае сферычнае люстра дае павялічаны ў разы перавернуты відарыс прадмета. Вызначыце галоўную фокусную адлегласць люстра і яго радыус R, калі прадмет знаходзіцца на адлегласці ад люстра
4. Вызначыце аптычную сілу выпуклага сферычнага люстра, калі адлегласць да крыніцы , а ад люстра да відарыса — .
5. Дакажыце, што павелічэнне сферычнага люстра, г. зн. адносіна некаторага лінейнага памеру відарыса да адпаведнага лінейнага памеру прадмета роўна адносіне адлегласці ад відарыса да люстра да адлегласці ад прадмета да люстра: .
6. Прадмет вышынёй знаходзіцца на адлегласці перад увагнутым сферычным люстрам з фокуснай адлегласцю . Вызначыце становішча вадарыса . Знайдзіце вышыню h відарыса.
7. Увагнутае сферычнае люстра мае фокусную адлегласць . Дзе трэба размясціць прадмет, каб уяўны відарыс быў у 2 разы далейшы ад люстра?
8. У выпуклым сферычным люстры радыусам атрымліваецца паменшаны ў 5 разоў відарыс прадмета. Вызначыце адлегласць d ад прадмета да люстра.
9. Дакажыце, што калі p і q — адлегласці ад крыніцы і яго відарыса да галоўнага фокуса F сферычнага люстра, то правільная формула F2=pq.
10. Пакажыце (гл. мал. 113, б), што для выраз для аптычнай сілы сферычнага люстра мае адносную хібнасць .
11. Пабудуйце графік залежнасці павелічэння сферычнага люстра ад адлегласці прадмета да люстра .