§ 7. Вагальны контур. Свабодныя электрамагнітныя ваганні ў контуры. Формула Томсана. Ператварэнні энергіі ў вагальным контуры

Пытаннi да параграфу

1. З якіх элементаў складаецца ідэальны вагальны контур?
2. Якія электрамагнітныя ваганні ў контуры называюцца свабоднымі?
3. Ад якіх фізічных велічынь залежыць перыяд свабодных ваганняў у ідэальным вагальным контуры?
4. Па якім законе змяняюцца залежнасці зараду кандэнсатара і сілы току ў шпулі ідэальнага вагальнага контуру з цягам часу?
5. Чаму ў контуры, які складаецца з кандэнсатара і рэзістара, не могуць узнікнуць электрамагнітныя ваганні?
6. У вагальным контуры змянілі пачатковае значэнне зараду кандэнсатара. Якія велічыні, што характарызуюць электрамагнітныя ваганні ў контуры, зменяцца, а якія застануцца ранейшымі?
7. Як размеркавана назапашаная ў ідэальным вагальным контуры энергія паміж электрычным полем кандэнсатара і магнітным полем шпулі ў ідэальным вагальным контуры ў моманты часу begin mathsize 20px style T over 4 semicolon T over 2 semicolon fraction numerator 3 T over denominator 4 end fraction semicolon T end style пасля пачатку разрадкі кандэнсатара?
8. Ці залежыць перыяд свабодных электрамагнітных ваганняў у ідэальным вагальным контуры ад назапашанай у ім энергіі?
9. Чым адрозніваюцца працэсы электрамагнітных ваганняў ў рэальным і ідэальным вагальных контурах?