§ 4. Свабодныя і вымушаныя ваганні. Рэзананс
Пытаннi да параграфу
1. Якія ваганні называюцца незатухаючымі?
2. Якія ваганні называюцца свабоднымі (уласнымі)?
3. Чаму ваганні рэальнага маятніка затухаюць з цягам часу?
4. Ад чаго залежыць частата ўласных ваганняў?
5. Якія ваганні называюцца вымушанымі? Ад чаго залежыць частата вымушаных ваганняў?
6. Чаму для ўзнікнення ваганняў у сістэме знешняя сіла павінна быць непастаяннай?
7. Што такое рэзананс? Прывядзіце прыклады карыснага і шкоднага ўплыву рэзанансу.
8. Вада ў вядры, што нясе хлопчык, пачала моцна расплёсквацца. Чаму расплёскванне можа спыніцца пры змяненні тэмпу хады
9. Наліце поўнае вядро вады і паспрабуйце яго несці. Растлумачце, чаму ўжо праз некалькі крокаў вада пачне расплёсквацца. А калі вы пакладзяце на ваду кружок з пенапласту і зноў панесяце вядро з вадой, то ці будзе расплёсквацца вада і чаму?