§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка

Практыкаванне 6-323

Запішыце верш, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Абазначце суфіксы дзеепрыметнікаў. Падкрэсліце дзеепрыметнікі як члены сказа. Растлумачце правапіс не з дзеепрыметнікамі.

Ранак. Узлесак. Снег (не)чапаны,

вуснамі ветру прыцалав..ны,

небам дагледж..ны,

у неба загледж..ны,

голлем атул..ны,

долам прытул..ны…

Снежань. Узлесак. Бель і сінеча.

Боская спакайнеча…

                                               Н. Мацяш.

 Якая карціна намалявана аўтарам? З дапамогай якіх часцін мовы гэта зроблена? Як вы думаеце, чаму гэту карціну можна стварыць без дзеясловаў?