§ 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў

Практыкаванне № 292-5

Прачытайце. Вызначце стыль і тып тэксту. На колькі частак яго можна падзяліць?

Натхненне

Раніцы. Якія яны бываюць розныя! Трывожныя, калі ты павінен зрабіць нешта такое неадкладнае і важнае, што ўжо загадзя не ўпэўнены ў сваіх сілах. Здаецца, што ўсё супраць цябе. І не заўважаеш, што, яшчэ не падняўшыся з ложка, ты ўжо ні на што не здольны.

А бываюць наадварот такія бе..клапотныя раніцы калі як быццам нехта па..штурхоўвае ў спі́ну свежы вец..р напаўняе твой ветразь і ўсё атрымл..ваецца і нават болей. І ты веда..ш што трэба рабіць і што зроб..ш усё добра і дасканала…

Так прыкладана выглядае маё НАТХНЕННЕ (Паводле Я. Мартыновіча).

Займеннікі якіх разрадаў сустракаюцца ў тэксце? Дакажыце, што займеннік ты ўжываецца з абагульняльным значэннем.
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаў-ляючы знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
• Растлумачце напісанне не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.
• Ад выдзеленых прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання.