§ 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў

Практыкаванне № 292-4

Прачытайце верш. Вызначце яго стыль і тып.

Паэзія

Ты — боль, паэзія. Ты — быль.

Твае суровыя законы

He для забаўсл, не для гульбы —

А пошук ісціны да скон.. .

Ты — рай, паэзія. Ты — рой

А..вечных дум, дзе мы згара..м.

I толькі г..ніі парой

Жылі часова гэтым ра..м.

Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.

Я па тва..м хаджу вугол..і.

Чыя не прагнула душа

Твайго зн..волення і волі?

Ты — сум, паэзія. Ты — суд

I мрояў нашых і здз..йсненняў.

Хай душы ..чырыя нясуць

Высокі лад тваіх памкненняўм!

Ты — яд, паэзія. Ты — сад

З ад..іным ябл..кам спакус..ным.

Над ім — каторы год падрад! —

Мае збалела смягнуць вусны...

Ты — боль, паэзія. Ты — бой.

Ты — пра..ды н..прыступнай вежа.

Я — праведнік і грэшнік твой,

Пусці м..не ў сваё бязмежжа!..                   

                                                  Л. Галубовіч.

Да каго звяртаецца ў вершы аўтар? Якія часціны мовы пераважаюць у вершы і якую сэнсава-стылістычную ролю яго выконваюць?
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
• На прыкладах з тэксту пакажыце сэнсаадрознівальную функцыю гукаў (боль — быль, рай — рой і інш.).
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў сказах.