§ 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў
Практыкаванне № 292-1
Прачытайце. Якія словы забяспечваюць сувязь сказаў у першым абзацы? Спішыце яго, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце займеннікі як члены сказа.
Мы в..рталіся (з/са) школы, а снег не пераставаў буйны́мі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыво..ле белых палёў і прастораў. Мы крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся сне..камі, см..яліся. Намм было весела разам з гэтай м..целіцай, і мне ад радас(?)ці хацелася пад разгалістай ліпай с(?)пяваць пра снег, пра зіму...
Зіма, зіма! Ідзі хутчэй, сцялі снягі на поле, на дарогі, на нашы вуліцы! Сып, мяцеліца, круці гурбы, каб я зноў даставаў шапкай дрэвы. Вось якія яны высокія, а заўтра мы памераемся! Ідзі, зіма-матуля, каб я хутчэй пабольшаўс, каб я падрос!
Вось так я думаў, бегучы са школы, у той дзень, калі выпаў першы снег, калі ўсім сэрцам адчуў, што нешта мінуў, перажыў, а сустракаю хоць і знаёмае, але штосьці такое новае-новае... (Паводле І. Грамовіча).
Гарнітура задання
- Вызначце, як утварыліся формы загаднага ладу дзеяслова з другога абзаца.
- Назавіце звароткі. Вызначце, чым яны выражаны. З якой мэтай звароткі ўжываюцца ў тэксце?
• Пабудуйце схему апошняга сказа тэксту.