§ 3-23. Амонімы. Спосабы размежавання мнагазначных слоў і амонімаў. Міжмоўныя амонімы. Вобразна-выяўленчыя магчымасці амонімаў. Слоўнікі амонімаў
Практыкаванне № 30
Прачытайце жартоўныя вершы. На якой моўнай з’яве заснаваны іх камічны эфект? Назавіце словы і спалучэнні, з дапамогай якіх ствараецца дасціпнасць, трапнасць маўлення.
Вам, цяляткам, мала кавы,
Вельмі мала чаю —
Выпіце лепш малака вы,
З’ешцеф малачаю*.
А траву пакашу —
Дам вам сена па кашу.
В. Вітка.
Наша вострая піла —
Не піла, а пчала.
Не піла, не ела,
Ні разу не прысела.
Н. Гілевіч.