ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Лірычны герой, лірычнае «я» і аўтар
Пытанні
1. Параўнайце, якім чынам выяўлена асоба аўтара ў вершы Яна Чачота «На прыезд Адама Міцкевіча» ХІХ стагоддзя і ў вершы Пімена Панчанкі «Спарышы» ХХ стагоддзя.
2. Даследчыкі сцвярджаюць, што не ў кожнага паэта ёсць лірычны герой.
Як вы думаеце, пра што пішуць паэты, у творчасці якіх няма лірычнага героя?
3. Чаму нельга рабіць высновы пра лірычнага героя пэўнага аўтара, калі прачытаны толькі адзін яго верш?
4. Як вы апішаце лірычнае «я», тыповае для нашага часу?