Лірыка Пімена Панчанкі
Пытанні
1. На матэрыяле разгледжаных твораў акрэсліце праблемна-тэматычны дыяпазон паэзіі Пімена Панчанкі.
Якія з важных для пісьменніка праблем не страцілі актуальнасці і сёння?
2. Чаму верш «Герой» прынята лічыць баладай?
У чым заключаецца гераізм безыменнага салдата?
*2–1. Вызначце вядучыя інтанацыі верша «Толькі лісцем рабін шалахні...».
Расшыфруйце сімволіку вобразаў рабіны, зары, сярпа, коласа.
3. Падзяліце верш «Спарышы» на часткі.
Вызначце настрой кожнай з іх.
Якія словы ўказваюць на змену танальнасці твора?
Што выражаюць эпітэты?
4. Якія эмоцыі выклікаюць у вас героі верша «Спарышы»?
Ці магчыма падобная гісторыя ў нашы дні?
Прыдумайце яе фінал.
5. Як адбілася змена канцоўкі на вершы «Родная мова»?
Прыгадайце вершы іншых аўтараў з падобнай назвай.
*5–1. З якімі «ворагамі» вядзе змаганне лірычны герой верша Пімена Панчанкі «Мала сказаць: ненавiджу…»?
Знайдзіце ў інтэрнэце і паслухайце музычную інтэрпрэтацыю гэтага твора.
Ці ўдалося кампазітару адчуць і перадаць настрой тэксту?
6. Вызначце асноўную думку верша «Той дзень прапаў і страчаны навекі...». Наколькі вам блізкая жыццёвая пазіцыя аўтара? Прааналізуйце сродкі мастацкай выразнасці ў творы.
7. Растлумачце сэнс метафары «крык сойкі».
Якія праблемы раскрываюцца пры яе дапамозе?
8. Разгледзьце «Партрэт Пімена Панчанкі» Міхася Будавея.
Як выяўляецца вобраз пісьменніка праз мастацкія дэталі, фон?
9. Праслухайце верш Пімена Панчанкі (на выбар).
Ці згодны вы з такім прачытаннем твора?
Агучце свой варыянт.
Растлумачце, якія паўзы і акцэнты ў параўнанні з чытальнікамі вы зрабілі і чаму.
10. Вывучыце верш Пімена Панчанкі «Герой» на памяць.