* Пятрусь Броўка. Паэма «Голас сэрца»

Пытанні

1. Падбярыце словы для апісання эмацыянальнага стану Петруся Броўкі ў час наведвання Асвенціма.
Чым ён быў выкліканы? 
2. У якіх рэаліях паказваецца маці лірычнага героя?
Якія мастацкія сродкі і прыёмы выкарыстаны пры стварэнні вобраза маці?
Вызначце іх функцыю. 
3. Знайдзіце ў архіве сайта газеты «Звязда» (27 студзеня 2017 года) матэрыял Анатоля Клешчука «Ніна Волах: “Упэўнена, ад смерці мяне выратавала маці Петруся Броўкі”».
На аснове гэтага тэксту і паэмы зрабіце рэканструкцыю апошніх дзён Алены Сцяпанаўны Броўкі.
4. Знайдзіце ў інтэрнэце электронныя копіі карцін беларускага мастака Міхаіла Савіцкага з серыі «Лічбы на сэрцы».
Якое ўздзеянне яны аказваюць на гледача?
Што яднае іх з паэмай Петруся Броўкі?
5. Чаму «Голас сэрца» можна назваць рэквіемам?
Што яднае «Рэквіем па кожным чацвёртым» Анатоля Вярцінскага і паэму Петруся Броўкі?
6. Якія мікратэмы разглядаюцца ў кожнай з частак паэмы?
Якім чынам часткі аб’яднаны ў адзінае мастацкае цэлае? 
7. Дакажыце, што «Голас сэрца» — лірычная паэма.
Па якіх законах пабудаваны твор?
8. Вызначце ролю публіцыстычнага пачатку ў паэме «Голас сэрца».
Да чаго заклікае аўтар?
Якія з яго ідэй актуальныя сёння?
9. Абгрунтуйце выбар назвы.
Наколькі ўдала, на ваш погляд, яна выяўляе ідэйны змест паэмы?
Прыдумайце альтэрнатыўную назву, якая адпавядала б ідэі твора.