§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.
Практыкаванне 319
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Сфармулюйце тэму і асноўную думку. Падбярыце загаловак.
У нядзелю да Сіваковых прыехалі старэйшы сын Толік і ўнук Максім бо перастаў працаваць дзядул.. камп’ют..р. Трэба выручаць старога таму што сёння ён без камп’ют..ра (н..)уяўляе жыцця. Калі раней бавіў час на двары дзе збіраліся мужчыны каб пра жыццё пагаманіць то цяпер дзеда зусім (н..)выгнаць з кватэры прыкіпеў ён да камп’ют..ра. А бабуля і раду..цца. Бабуля ёсць бабуля. Яна і цяпер круціцца каля сына і ўнука стара..цца тым нават (н..)шта па..казаць.
— Паспрабуй, Максім, вось гэты шнур пакратаць: можа, перацёрся, — раіць старая.
Максім моршчыцца:
— Ну, бабуля, не перашкаджай...
— Паглядзі, паглядзі! — не адступае старая. — Працэсар быццам жа новы. Не павінна быць, каб ён закапрызіў. А?
Хлопцы моўчкі робяць сваю справу. Дзед, як заўсёды, маўчыць, бо ён сваю старую добра веда.., і спакойна-сканцэнтравана назіра.. за сынам і ўнукам: можа, калі і самому спатрэбіцца гэтая навука? І дзівяцца суседзі, што ён у такім паважаным узросце — гляньце на яго! — карыстаецца камп’ют..рам: нешта піша, нешта чытае там... Малайчына!
Не вытрымлівае бабуля, заглядвае туды, дзе працуюць майстры:
— Ну што, зрухі ёсць?
Сын Толік таксама моршчыцца, як Максім:
— Мам, гатуй абед.
Старая глядзіць на дзеда, з непрыхаваным папрокам у голасе заўважа..:
— Бачылі? Я ім ужо і не патрэбна!
І, пакрыўджаная, пакідае майстроў (Паводле В. Ткачова).
На што пакрыўдзілася бабуля? Як пазбегнуць падобных сітуацый?
Як вы думаеце, што адбудзецца далей?
Назавіце дзеясловы, ужытыя ў тэксце ў форме загаднага ладу. Запішыце іх у форме 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу.
Запішыце першы абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы патрэбныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.
Падрыхтуйце паведамленне «Стаўцеся з павагай да людзей сталага ўзросту».