§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў

Практыкаванне № 264-12

Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце сваю думку, карыстаючыся кампазіцыйнай схемай. Падбярыце да тэксту загаловак.

Радзіма шахмат — Індыя. Час узнікнення іх прыпадае на першыя стагоддзі нашай эры і ахутаны смугою прыгож.. легенд. Яны апавядаюць пра стварэнне мудр.. гульні, здольн.. даць невычэрпн.. спажыву розуму, захаплення радасцямі бяскроўн.. бойкі, суцяшэння ў розн.. праявах чалавеч.. жыцця. Сучасныя шахматы — гэта вынік шматвяков.. эвалюцыі гульні.

За апошн.. сто гадоў гісторыкі назапасілі шмат інфармацыі пра шахматы пры раскопкахсл гістарычн.. цэнтраў гарадоў Усходняй Еўропы. На сённяшні дзень няма адзін.. думкі, як і адкуль прыйшлі на беларуск.. землі шахматы. Ёсць меркаванне, што яны ад арабаў трапілі ў Еўропу, а адтуль — у Беларусь. Некаторыя даследчыкі лічаць, што шахматы трапілі да нас з Візантыі ці Скандынавіі.сн Так ці інакш, але з двух дзясяткаў населен.. пунктаў на землях усходн.. славян, дзе былі знойдзены шахматы, чатырнаццаць — беларускія гарады.

Вывучэнне тысячагадов.. гісторыі шахмат на землях Беларусі паказвае, як усходняя гульня прайшла шматвяковы шлях развіцця і стала адным з элементаў нацыянальн.. культуры (Паводле  В. Сташчанюка).

Якія вы ведаеце назвы шахматных фігур? Адушаўлёнымі ці неадушаўлёнымі назоўнікамі яны з’яўляюцца?
Спішыце тэкст, устаўляючы канчаткі прыметнікаў.
Запішыце назоўнікі Індыя, Еўропа, Беларусь, Візантыя, Скандынавія ў форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку.
Зрабіце марфалагічны разбор чатырох прыметнікаў  з тэксту.

Разгледзьце фотаздымак. Якія шахматныя фігуры на ім пададзены? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра самыя вялікія сучасныя шахматы.