§ 17. Асноўныя палажэнні аксонаметрычнага праецыравання

Замацуем веды

1. Дайце азначэнне аксонаметрычнай праекцыі.
2. У чым перавага аксонаметрычнай праекцыі перад комплексным чарцяжом?
3. Раскажыце, як адрозніць аксонаметрычны відарыс прадмета, выкананы ў дыметрычнай праекцыі, і таго ж прадмета, выкананы ў ізаметрычнай.
4. Як па клетках адкласці вугал 30°?
5. З прапанаваных наглядных відарысаў кнігі выберыце прамавугольную дыметрычную і прамавугольную ізаметрычную праекцыі.