Камедыя «Хто смяецца апошнім»
Актуальнасць камедыі «Хто смяецца апошнім»
Актуальнасць камедыі «Хто смяецца апошнім». Камедыя «Хто смяецца апошнім» была апублікавана ў 1939 годзе і тады ж пастаўлена Беларускім дзяржаўным тэатрам (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
Спектакль быў прымеркаваны да дэкaды бeлapycкaгa мacтaцтвa ў Мacквe і cтaў сапраўднай пaдзeяй y гicтopыi савецкага тэaтpaльнaгa мacтaцтвa, бo ў ім ігралі зоркі беларускай сцэны: Лiдзiя Ржэцкая, Стэфaнiя Стaнюта, Барыс Платонаў, Глеб Глебаў.
Гэта быў час, калі побач з пампезнымі парадамі, святочна-ўзнёслымі фільмамі пра калгаснае і прамысловае будаўніцтва, дэманстрацыяй дасягненняў савецкага гаспадарання жыў страх простага чалавека нечакана стаць «ворагам народа». Менавіта гэту атмасферу падазронасці і няпэўнасці, росквіту карумпаванасці і беспакаранасці новых гаспадароў жыцця і вывеў у п’есе Кандрат Крапіва.