*§ 21-1. Філасофія

Асноўныя філасофскія катэгорыі. Катэгорыя (ад ст.-грэч. κατηγορία — выказванне, абвінавачванне, прымета) — гранічна агульнае паняцце, якое выражае найбольш істотныя адносіны рэчаіснасці. Паняцце катэгорыі было ўведзена старажытнагрэчаскім філосафам Арыстоцелем. Асноўнымі філасофскімі катэгорыямі з’яўляюцца: быццё, рух, матэрыя, прастора, час, якасць, колькасць, форма, змест.

Быццё У самым шырокім сэнсе ёсць усёахопная рэальнасць. Катэгорыя быцця з’яўляецца адной з самых старажытных філасофскіх катэгорый, усе вучэнні Антычнасці ўтрымлівалі яе ў якасці цэнтральнай. Антытэзай быцця з’яўляецца нішто
Рух Філасофская катэгорыя, якая ахоплівае ў самым агульным выглядзе ўсялякае змяненне і ператварэнне
Матэрыя Фундаментальная зыходная катэгорыя філасофіі, абазначае аб’ектыўную рэальнасць, адзіную субстанцыю з усімі яе ўласцівасцямі, законамі будовы і функцыянавання, руху і развіцця. Матэрыя самадастатковая, і ёй не патрэбна, каб яе абавязкова хто-небудзь асэнсоўваў
Прастора Абазначае структуру аб’екта і матэрыі ў цэлым, працягласць, структурнасць, суіснаванне, узаемадзеянне і аб’ёмнасць аб’ектаў. Яна з’яўляецца формай быцця матэрыі. Пры характарыстыцы ўжываюць паняцце бясконцасць. Прастора з’яўляецца шматмернай
Час Форма быцця матэрыі, якая характарызуецца такімі ўласцівасцямі змянення і развіцця сістэм, як працягласць у часе, паслядоўнасць змены станаў. Час падзяляюць на тры катэгорыі: мінулае, цяперашняе, будучае. Пры характарыстыцы часу ўжываюць паняцце вечнасць
Якасць Тое, што характарызуе прадмет, яго сутнасць, прыналежнасць да пэўнага класа прадметаў
Колькасць Катэгорыя, якая выражае знешнія ўзаемаадносіны прадметаў або іх частак, а таксама ўласцівасцей, сувязей: іх велічыню, лік, ступень выяўлення
Форма Філасофская катэгорыя, якая ўжываецца для абазначэння спецыфічнай арганізацыі зместу; канкрэтная рэалізацыя сутнасці рэчы. У суадносінах са зместам форма разумеецца як упарадкаванасць зместу — яго ўнутраныя сувязь і парадак
Змест Сукупнасць істотных і адметных прымет прадмета, якасці або мноства аднародных прадметаў
img
icon-task
Якія філасофскія катэгорыі могуць быць праілюстраваны з дапамогай дадзенага малюнка? Ілюстрацыяй да якога вядомага твора сусветнай літаратуры ён з’яўляецца? Якім чынам дадзены твор звязаны з філасофіяй?