§ 21. Філасофія

icon-questions

1. Назавіце асноўныя адрозненні філасофскага светапогляду ад звычнага, ахарактарызуйце спецыфіку філасофіі ў параўнанні з іншымі формамі пазнання свету — мастацтвам, рэлігіяй, навукай.

2. Вызначце, які падыход да пазнання (эмпірызм ці рацыяналізм) можа быць праілюстраваны з дапамогай цытаты:

● «Думаю, значыць, існую» (Рэне Дэкарт);

● «Эксперымент — гэта катаванне прыроды з мэтай выпытаць яе тайны» (Фрэнсіс Бэкан).

3. Ці можна разлічваць на тое, што ўсе філосафы выпрацуюць адзіную светапоглядную пазіцыю? Абгрунтуйце сваю думку.

icon-idea
Выканайце міні-праект «Партрэт філосафа ў часе» (як і чаму зрабіўся філосафам, галоўныя ідэі і творы, ці быў цікавы сучаснікам або нашчадкам і інш.).