§ 20. Рэлігія

icon-questions

1. Ахарактарызуйце спецыфіку рэлігійнага светапогляду.

2. Якія функцыі рэлігіі, на ваш погляд, з’яўляюцца самымі важнымі ў жыцці сучаснага грамадства? Якія функцыі былі найбольш значныя ў больш раннія перыяды гісторыі?

3. Канкрэтызуйце прыкладамі працэсы павелічэння і памяншэння ролі рэлігіі ў грамадстве. Прывядзіце прыклады рэлігійных і свецкіх падзей з гісторыі Сафійскага сабора ў Полацку.

icon-idea
Выканайце міні-праект «Гіпертэкст з тэксту». Знайдзіце тэксты песень айчынных і замежных выканаўцаў, у назве якіх прысутнічае слова «вера» або «рэлігія». Стварыце з тэкстаў песень гіпертэксты — устаўце гіперспасылкі на імёны і назвы, што ў іх сустракаюцца. Прадстаўнікі якіх рэлігійных плыняў прыгадваюцца ў песнях? Які гуманістычны пасыл закладзены ў песнях?