*§ 2-1. Сацыяльная структура грамадства

Сацыяльная стратыфікацыя. Сацыяльная дыферэнцыяцыя (ад лац. differentia – адрозненне) – гэта падзел грамадства на розныя сацыяльныя групы, якія займаюць у ім рознае становішча. Сацыяльная стратыфікацыя – сукупнасць вялікіх сацыяльных груп, размеркаваных іерархічна па крытэрыях сацыяльнай няроўнасці, якія называюцца стратамі.

icon-discussions
На думку Піцірыма Сарокіна, сацыяльная прастора трохмерная – у адпаведнасці з трыма восямі каардынат стратыфікацыі: эканамічнай, палітычнай і прафесійнай. Сама стратыфікацыя ўяўляе сабой падзел сукупнасці людзей на класы і пласты ў іерархічным рангу.

Сацыяльны пласт аб’ядноўвае людзей з падобным грамадскім становішчам, іх стасункі з іншымі супольнасцямі заснаваны на захаванні правіл агульнапрызнанай іерархіі і пэўнай дыстанцыі. Страта ўключае людзей з блізкімі сацыяльнымі статусамі ў структуры стратыфікацыі грамадства. Страты аб’яднаны на падставе наяўнасці падабенства па рангавых крытэрыях сацыяльнага статусу (доступ да ўлады, даход, узровень адукацыі і прэстыжу прафесіі). Блізкасць сацыяльных пазіцый суправаджаецца падабенствам установак, арыентацый, ладу жыцця і да т. п. Вылучаюцца такія страты, як высокакваліфікаваныя спецыялісты, дзяржаўныя чыноўнікі, офісныя служачыя, кваліфікаваныя рабочыя, некваліфікаваныя рабочыя і да т. п.

img
icon-task

Складзіце на падставе візуалізацыі апісанне наступных страт:

• выкладчыкі ўніверсітэтаў;

міліцыянеры.