* Паэма «Сымон-музыка»

Пытанні

1. Раскажыце пра гісторыю напісання паэмы «Сымон-музыка». 
2. Аднавіце біяграфію Сымона паводле тэксту. 
3. Чым адметны вобраз галоўнага героя?
Чаму на свеце хлопцу жывецца цяжка?
Ці хацелі б вы вучыцца ў адным класе з Сымонам? Патлумачце свой адказ. 
4. Якую ролю ў жыцці галоўнага героя адыграў дзед Курыла? 
5. Чаму Сымон сышоў ад жабрака? 
6. Ці мог музы́ка здзейсніць у карчме свае мары, «шчасце талентам здабыць»? 
7. Чаму, на вашу думку, княжацкі замак не стаў прыдатным месцам для творцы? 
8. Ці можна назваць Сымона рамантычным героем? 
9. Прасачыце, як му́зыка галоўнага героя ўплывае на людзей.
Што гэта гаворыць пра сілу мастацтва? 
10. Раскажыце пра ўзаемаадносіны Ганны і Сымона.
Чаму менавіта Сымон змог вылечыць дзяўчыну? 
11. Які ліст мог напісаць Сымон-музыка Ганне, калі знаходзіўся ў княжацкім замку? 
12. Назавіце другарадных персанажаў паэмы.
Сцісла ахарактарызуйце іх. 
13. Якія ўстаўныя элементы ўвёў Якуб Колас у твор?
З якой мэтай? 
14. Вызначце ролю прыроды ў паэме.  
15. Прывядзіце прыклады лірычных адступленняў.
Якую функцыю яны выконваюць у тэксце?
16. Абмяркуйце ў групах радок з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», які стаў афарызмам: «Думка ходзіць, дзе захоча».
Выберыце яшчэ дзесяць ключавых цытат з паэмы «Сымон-музыка». Патлумачце свой выбар. 
17. Пазнаёмцеся з вокладкай кнігі «Сымон-музыка», ілюстрацыяй Мікалая Селешчука.
Наколькі мастак змог візуальна перадаць вобраз Сымона, створаны Якубам Коласам?
Якія мастацкія прыёмы дапамаглі яму ў гэтым?
Якія ілюстрацыі да паэмы прапанавалі б вы? 
18. Параўнайце вобраз Сымона з вобразам Гусляра (Янка Купала, паэма «Курган»).
У якіх яшчэ творах, прачытаных самастойна, вы сустракалі вобразы музы́кі (мастака)?
19. Уявіце, што вы прафесійны даследчык беларускай літаратуры, які працуе з рукапісамі Якуба Коласа.
Прачытайце аўтограф паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».
Першую страфу прачытанай старонкі запішыце згодна з сучаснымі арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі.