* Паэма «Сымон-музыка»
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 10 клас |
Книга: | * Паэма «Сымон-музыка» |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Воскресенье, 20 Апрель 2025, 21:06 |
Гісторыя напісання твора
Паэма «Сымон-музыка» — адзін з найбольш значных беларускіх твораў ХХ стагоддзя.
Паводле Івана Навуменкі, паэма «Сымон-музыка» — найбольш аўтабіяграфічны твор паэта, прытым не ў сэнсе біяграфіі «знешняй», а «ўнутранай», інтымнай, пра якую не прачытаеш у анкетах і даведках. Праўда, сёе-тое можна пачэрпнуць і з даведак. Вось што паведамляў, напрыклад, Колас пра сябе ў лісце да Яўхіма Карскага: «Мне вельмі падабалася сядзець цэлымі часінамі і слухаць, як спяваюць жаваранкі, і гэтыя песні сталі для мяне такімі зразумелымі, блізкімі, роднымі, што мне здавалася, быццам я разумею ўсё, што спявалі гэтыя пташкі. Маё вуха прывыкла адзначаць новыя тоны песень і лавіць асаблівасці іх настрояў...» У паэме «Сымон-музыка», як і ў «Казках жыцця», аўтар нібыта бачыў у прыродзе жывую істоту і вёў з ёю бясконцую гутарку.
Паэма мае доўгую, складаную і цікавую гісторыю стварэння, якая прыцягвае ўвагу вучоных-тэкстолагаў. Даследчыкі вылучаюць тры рэдакцыі твора: 1911—1918 гадоў, 1923—1924 гадоў і 1924—1925 гадоў. Задума паэмы ўзнікла ў пісьменніка падчас турэмнага зняволення яшчэ ў 1911 годзе. Першая рэдакцыя мела падзагаловак «Казка жыцця», што ўказвала на алегарычнасць тэксту. Трэцяя рэдакцыя, якую правіла цэнзура, выдадзена асобнай кнігай у 1925 годзе і змяшчала наступнае прысвячэнне: «Беларускай моладзі сваю паэму прысвячаю. Аўтар». Гэтым Якуб Колас, з аднаго боку, называў адрасата свайго твора, а з другога — падкрэсліваў значэнне моладзі і веру ў яе сілы. Урыўкі з паэмы перакладаліся на рускую, англійскую, балгарскую, польскую, чэшскую і харвацкую мовы. Мы разглядаем трэцюю рэдакцыю твора, якая прынята за асноўную паводле збору твораў класіка ў 20 тамах.
|
________________________
1 ГПУ — Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне.
Характарыстыка вобразнай сістэмы
Паэма пачынаецца са своеасаблівай прадмовы — звароту да чытачоў — і мае пяць частак. Галоўны герой твора — Сымон. Гэта сялянскі сын, незвычайна адораны ад прыроды музы́ка, які адчувае свет не так, як іншыя. З самага маленства хлопца суправаджала адзінота, нават сям’я лічыла яго дзіваком. Талент Сымона заўважыў дзед Курыла, пастух, з якім працаваў хлопец, і перадаў свайму «вучню» скрыпку. Праз гэта падкрэслены народныя вытокі творчасці галоўнага героя.
Пасля смерці дзеда Курылы і канфлікту са сваім бацькам Сымон сыходзіць з дому. Ён вандруе з жабраком, потым працуе ў карчмара Шлёмы, а затым служыць у замку. Жабрацкае жыццё засмучае музы́ку сваёй асацыяльнасцю, ашуканствам. Праца ў карчме не дае развівацца таленту мастака, а схіляе дбаць толькі пра самыя звычайныя патрэбы. У княжацкім палацы Сымон хоча вучыцца, але гэту магчымасць яму так і не даюць і тым прыніжаюць яго. У паэме перад чытачом паўстаюць адмысловыя колы пакут, у якія трапляе галоўны герой.
Сымон сутыкаецца на сваім шляху і з іншымі персанажамі: бацькі Ганны, Яхім, Галыга, дзед Даніла і інш. Кожны з гэтых герояў паказвае сваё бачанне свету, адлюстроўвае адпаведную мадэль каштоўнасцей, увасабляе алегарычны сэнс.
Пазней беларускі даследчык Міхась Тычына праводзіў паралелі паміж творчасцю Якуба Коласа і Аляксандра Пушкіна і сцвярджаў, што трагедыя Сымона, як і кожнага таленту, у разладзе паміж марай і явай. Герой асуджаны тварыць у чужым для яго духоўных парываў асяроддзі, блукаць, як той свавольны прамень з прытчы, паміж небам і зямлёй. |
Важным у творы з’яўляецца вобраз Ганны. Дзяўчына ўвасабляе Беларусь, якую абуджае маладое мастацтва ў вобразе Сымона. Адметна, што ў першым варыянце паэмы галоўны герой засынаў доўгім сном, а ў трэцім ён выратоўвае Ганну дзякуючы свайму таленту — і маладыя людзі смела крочаць у будучыню. Вось як Сымон звяртаецца да каханай:
Я чую твой голас у шолаху зёлак,
Я чую твой голас у спевах бясконцых
Травы прыбярэжнай, дзе мыецца золак,
І усмех твой ясны адсвечвае сонцам.
У творы гаворыцца і пра сілу мастацтва, ролю мастака ў гісторыі. Музыка ўздзейнічае не толькі на людзей, але і на прыроду, якая адгукаецца на майстэрства творцы:
Льюцца гукі ў леснай цішы
Срэбраплынным ручайком;
Лес замёр, стаіць, не дыша,
Не варушачы лістком;
Прыпынілі спевы птушкі –
Скрыпцы ім не ўзяць у тон;
Толькі пчолкі, чмель і мушкі
Далучаюць сюды звон.
|
У прыведзеных ніжэй радках Якуб Колас разважаў аб трагічным лёсе беларускіх талентаў:
Эх, чаго нам ні прыйшлося,
Брацце мілыя, ужыць!
Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць
Невядомых, непрызнаных,
Не аплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам пустым!
Пра вытокі мастацкага таленту Колас пісаў ва ўступе да паэмы так:
Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
З якіх аснована і выткана жыццё
I злучана быццё і небыццё, —
Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных з’яў
У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.
Кампазіцыйная асаблівасць паэмы
У паэму ўключаны ўстаўныя элементы (казка пра варону, песня пра пясочак і г. д.), якія з’яўляюцца не проста дапаўненнем, існуюць не паралельна з асноўным тэкстам, а выступаюць яго неад’емнай часткай, што дапамагае паглыбіць ідэйны змест усяго твора, настройвае чытача на адпаведнае прачытанне, дазваляе ўзняць важныя пытанні. У «Песні аб званох», напрыклад, сярод іншага даводзіцца думка аб тым, што сапраўднае мастацтва вечнае, заўжды надзённае:
Але голас праўды, згоды |
Казка пра дуб, якая ўтрымлівае ўласны алегарычны сэнс, шчыльна злучана з паэмай і завяршаецца наступным чынам:
А як волю ўсю пачуе, |
У прыведзеным урыўку ўздымаецца таксама праблема пераемнасці пакаленняў, традыцый і наватарства. Праз вобраз дуба гэты фрагмент асацыятыўна звязваецца з апавяданнем Ядвігіна Ш. «Дуб-дзядуля», і напаўненне вобраза ў нечым падобнае да ядвігінскага.
«Заўтра іду з дому ў дарогу. Паеду да таварыша ў вёску, там думаю прабыць з які месяц і хоць крыху забыць усякую нэндзу. А то пачуванне маё не вельмі важнае. Увесь час гасцінны ахвярую “Сымону-музыку”».
«“Сымона-музыку” я гэтым летам скончу. Тады, можа, удасца надрукаваць яго асобна, бо рэч будзе дужа вялікая».
«“Сымон-музыка” ляжыць, бедны, чакае лепшых часоў. Як напісаў вясною другую частку (напісана столькі, сколькі і ў першай частцы), так яно і засталося. Адзін толькі раз браўся за яго тут, а болей не выпадала. Дрэнна. На другі год прыйдзецца паехаць у вёску, бо тут толькі будзеш час траціць, а карысці не будзе».
«Шкода мне, што мой “Сымон-музыка” пакінен пасярод дарозі» (З лістоў да Вацлава Ластоўскага (1912)).
«“С.[ымон]-м.[узыка]” ўжо ў друкарні. З пятніцы ляжыць. Колькі праляжыць там, сказаць трудна. Напэўна, нядзелі са дзве. Ну што ж? Гультай мой Сымон, не любіць борзда за работу брацца» (З ліста да жонкі Марыі Міцкевіч (1925)). |
Паэма «Сымон-музыка» ў мастацтве
Паэма «Сымон-музыка» назаўсёды ўвайшла ў беларускую культуру і працягвае звяртаць на сябе ўвагу чытачоў і творцаў.
На плошчы імя Якуба Коласа ў Мінску ў манументальнай кампазіцыі Заіра Азгура, якая датуецца 1972 годам, побач са сваім стваральнікам адліты ў бронзе Сымон і Ганна.
Па матывах паэмы напісаны музычныя творы, пастаўлены спектаклі і тэлеспектаклі.
Пытанні
1. Раскажыце пра гісторыю напісання паэмы «Сымон-музыка». | |
2. Аднавіце біяграфію Сымона паводле тэксту. | |
3. Чым адметны вобраз галоўнага героя? Чаму на свеце хлопцу жывецца цяжка? Ці хацелі б вы вучыцца ў адным класе з Сымонам? Патлумачце свой адказ. |
|
4. Якую ролю ў жыцці галоўнага героя адыграў дзед Курыла? | |
5. Чаму Сымон сышоў ад жабрака? | |
6. Ці мог музы́ка здзейсніць у карчме свае мары, «шчасце талентам здабыць»? | |
7. Чаму, на вашу думку, княжацкі замак не стаў прыдатным месцам для творцы? | |
8. Ці можна назваць Сымона рамантычным героем? | |
9. Прасачыце, як му́зыка галоўнага героя ўплывае на людзей. Што гэта гаворыць пра сілу мастацтва? |
|
10. Раскажыце пра ўзаемаадносіны Ганны і Сымона. Чаму менавіта Сымон змог вылечыць дзяўчыну? |
|
![]() |
11. Які ліст мог напісаць Сымон-музыка Ганне, калі знаходзіўся ў княжацкім замку? |
12. Назавіце другарадных персанажаў паэмы. Сцісла ахарактарызуйце іх. |
|
13. Якія ўстаўныя элементы ўвёў Якуб Колас у твор? З якой мэтай? |
|
14. Вызначце ролю прыроды ў паэме. | |
15. Прывядзіце прыклады лірычных адступленняў. Якую функцыю яны выконваюць у тэксце? |
|
![]() |
16. Абмяркуйце ў групах радок з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», які стаў афарызмам: «Думка ходзіць, дзе захоча». Выберыце яшчэ дзесяць ключавых цытат з паэмы «Сымон-музыка». Патлумачце свой выбар. |
17. Пазнаёмцеся з вокладкай кнігі «Сымон-музыка», ілюстрацыяй Мікалая Селешчука. Наколькі мастак змог візуальна перадаць вобраз Сымона, створаны Якубам Коласам? Якія мастацкія прыёмы дапамаглі яму ў гэтым? Якія ілюстрацыі да паэмы прапанавалі б вы? |
|
![]() |
18. Параўнайце вобраз Сымона з вобразам Гусляра (Янка Купала, паэма «Курган»). У якіх яшчэ творах, прачытаных самастойна, вы сустракалі вобразы музы́кі (мастака)? |
![]() |
19. Уявіце, што вы прафесійны даследчык беларускай літаратуры, які працуе з рукапісамі Якуба Коласа. Прачытайце аўтограф паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». Першую страфу прачытанай старонкі запішыце згодна з сучаснымі арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. |