§ 2. Работа з табліцамі базы даных
2.3. Звязванне табліц базы даных
Сувязі паміж табліцамі шматтаблічнай БД дазваляюць забяспечыць аб’яднанне даных некалькіх табліц. Лагічная структура базы даных (табліцы і сувязі паміж імі) запамінаецца ў Схеме данных. Сувязь паміж табліцамі БД ажыццяўляецца шляхам супастаўлення даных у палях, па якіх звязваюцца табліцы, — палях сувязі (прыклад 2.17). Перад стварэннем сувязей неабходна закрыць усе табліцы. Ствараць ці змяняць сувязі паміж адкрытымі табліцамі нельга. Віды сувязей: 1. Адзін да многіх. Кожнаму запісу ў адной табліцы могуць адпавядаць некалькі запісаў у іншай табліцы. 2. Многія да многіх. Кожнаму запісу ў адной табліцы могуць адпавядаць некалькі запісаў у іншай табліцы і наадварот. 3. Адзін да аднаго. Кожнаму запісу ў адной табліцы можа адпавядаць толькі адзін запіс у іншай табліцы. Звычайна гэта сувязь паміж двума ключавымі палямі. Пры ўстанаўленні сувязі паміж табліцамі палі сувязі не абавязкова павінны мець аднолькавыя назвы. Аднак у іх павінен быць адзін і той жа тып даных. Выключэннем з’яўляецца выпадак, калі ключавое поле належыць да тыпу Счетчик. Поле тыпу Счетчик можна звязаць з полем лікавага тыпу, калі фармат даных у гэтых палях супадае. Гэта ж правіла дзейнічае ў выпадку, калі абодва палі, якія звязваюцца, з’яўляюцца лікавымі. Калі пасля ўстанаўлення сувязі адкрыць табліцу, ад якой ідзе сувязь, то ў акне, якое адкрыецца, бачныя знакі , размешчаныя ў левай частцы запісаў (прыклад 2.18). Іх прысутнасць гаворыць пра наяўнасць сувязі ключавога поля табліцы «Гарады» з іншай табліцай. Пасля пстрычкі на знаку адкрыецца ўложаная табліца, што змяшчае тыя запісы табліцы, значэнне поля якіх роўна велічыні аднайменнага поля запісу табліцы «Гарады». |
Прыклад 2.17. Стварэнне сувязі. 1. На ўкладцы Работа с базами данных выбраць кнопку Схема данных: З’явіцца дыялогавае акно: 2. У акне двойчы пстрыкнуць па назвах табліц, якія неабходна звязаць, або пстрыкнуць па назве табліцы і націснуць кнопку Добавить. 3. Закрыць акно Добавление таблицы. 4. Перацягнуць поле сувязі з адной табліцы на поле сувязі ў другой. Часта звязваюць ключавое поле (вылучанае паўтлустым) адной табліцы з аналагічным полем другой табліцы. З’явіцца акно Изменение связей: Пераканацца, што ў кожным са слупкоў гэтага акна адлюстроўваюцца назвы патрэбных палёў. Пры неабходнасці іх можна змяніць. 5. Задаць параметры сувязі: 6. Націснуць кнопку . 7. Вынік: Прыклад 2.18. Прагляд даных ў звязаных табліцах. |