Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 38. Складаныя эфіры

Наменклатура

Вывучаючы карбонавыя кіслоты, мы пазнаёміліся з рэакцыяй этэрыфікацыі — утварэннем складанага эфіру пры ўзаемадзеянні карбонавай кіслаты са спіртам:

img

Назву складанага эфіру складаюць з назваў спірту і кіслаты, з якіх ён утвараецца. Напрыклад, прыведзены вышэй складаны эфір утварыўся з метылавага спірту і воцатнай кіслаты, таму яго назва — метылавы эфір воцатнай кіслаты. Існуе іншы спосаб пабудовы назваў складаных эфіраў. У гэтым выпадку зыходзяць з назвы адпаведнага кіслотнага астатку (табл. 33.1) і звязанага з ім радыкала. У прыведзеным вышэй складаным эфіры астатак воцатнай кіслаты (ацэтат) звязаны з метыльным радыкалам. Такі складаны эфір называецца метылацэтат.

Разгледзім другі прыклад. Дадзім назвы складанаму эфіру:

img

Як бачна, дадзены эфір утвораны астаткамі этылавага спірту і мурашынай кіслаты. Назва дадзенага эфіру — этылавы эфір мурашынай кіслаты, або этылфарміат.