|
0-1. Акрэсліце аўтарскую пазіцыю і спосабы яе выяўлення ў аповесці В. Быкава «Абеліск». |
|
0-2. Дакажыце, што ў сваіх творах В. Быкаў па-мастацку ўвасобіў гераічнае і трагічнае ў жыцці беларускага народа. |
|
1. Назавіце вобразы-сімвалы ў аповесці «Знак бяды» В. Быкава, раскрыйце іх сэнс і ролю для выяўлення пафасу твора. |
|
2. Паназірайце, як праз мастацкія дэталі раскрываюцца характары Петрака і Сцепаніды. |
|
2-1. Пералічыце вобразы-сімвалы і трапныя мастацкія дэталі ў аповесці «Сотнікаў». |
|
3. Прыгадайце, хто з рускіх або замежных пісьменнікаў блізкі да В. Быкава па ўвасабленні антычалавечай сутнасці вайны. Абгрунтуйце наватарства беларускага пісьменніка ў раскрыцці гэтай праблемы. |