Печатать эту главуПечатать эту главу

Лірыка Пімена Панчанкі

* Верш «Толькі лісцем рабін шалахні...»

Прачула-лірычная, спавядальная інтанацыя верша «Толькі лісцем рабін шалахні...» (1943) дазваляе перадаць пачуццё трапяткой любові да роднай зямлі. Твор народжаны краявідамі возера Ільмень, што ў Наўгародскай вобласці Расіі (там ваенным карэспандэнтам служыў Пімен Панчанка). Са сцюдзёных вод Ільмені лірычны герой марыць разам з зарой перанесціся на захад, у Беларусь — жывым або мёртвым: «Упaдy нa дoл нeжывым, — // Уcё poўнa i мёpтвы я // Бyдy cлyxaць гyл бapaвы, // Скpып гaлля пaд вaвёpкaмi. // А жывым дaплывy, жывым, // Нeпapaнeным, нeпaшкoджaным, — // Пa шляxax пaйдy бapaвыx, / Пa лyгax някoшaныx».

Вобраз рабіны выступае полюсам эмацыянальнай прывязанасці і сімвалізуе Радзіму. Стваральны пафас, надзея на аднаўленне спакойнага жыцця выяўлены ў заключных радках верша — у словах, якія не ачарсцвелі за гады вайны і якія лірычны герой марыць сказаць дарагім для яго мясцінам: «Я пaчyў, я пpыйшoў, бo любiў. // Быць тaбe cяpпoм, a мнe кoлacaм». У адным радку побач з вобразам сярпа, хоць і працоўнай, але зброі, узнікае вобраз коласа — сімвала жыцця, якое лірычны герой без ваганняў гатовы аддаць за Айчыну.

Літаратурныя сувязі. Матыў сярпа як наканаванасці лёсу і коласа як чалавечага жыцця пазней стане галоўным у рамане «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

Патрыятычны пафас заключаецца ў сцішана-лірычным ключы, раскрываецца праз сакавітыя метафары і арыгінальныя пластычна-зрокавыя вобразы. У творы гарманічна паяднаны думка і пачуццё, змест і форма.