- Агульнае
- БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 1920—1930-х ГАДОЎ
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 1920—1930-х ГАДОЎ
1. Прыгадайце падзеі, якія адбываліся ў гісторыі Беларусі ў 1920—1930-я гады.
2. Чаму гэты перыяд называюць міжваенным?1. Падумайце, якія адрозненні маюць філасофская, інтэлектуальная, гістарычная і ваенная проза.
2. Патлумачце значэнне слова «хутар». Чым хутар адрозніваецца ад вёскі?1. Што вы ведаеце пра Вацлава Ластоўскага як грамадскага дзеяча?
2. Пра якія навуковыя дасягненні гэтага вучонага вы чулі?1. Звярніце ўвагу на гады жыцця пісьменніка. Як называлася Беларусь на працягу гэтых гадоў?
2. З якімі творамі аўтара вы знаёміліся?1. Якія віды лірыкі вы ведаеце?
2. Прыгадайце вершы грамадзянскай лірыкі, якія вы ўжо вывучалі. Чым яны адметныя?1. На які час прыпадае пачатак творчасці Цёткі, Вацлава Ластоўскага, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа і Янкі Купалы?
2. У чым адрозненне рэалістычнага і мадэрнісцкага напрамкаў у мастацтве?1. Хто такі інтэлігент? Ці можа быць інтэлігентным малаадукаваны чалавек і неінтэлігентным — выхаваны і адукаваны?
2. Як вы разумееце паняцце «традыцыя» ў літаратуры?1. Параўнайце гады нараджэння Язэпа Пушчы, Міхася Зарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі.
Ці можна сказаць, што яны сталі новым літаратурным пакаленнем пасля кагорты Коласа, Купалы, Багдановіча, Бядулі, Гарэцкага, Ластоўскага?
2. Паўтарыце, якія рысы ўласцівы маладнякоўскай паэзіі, а якія — творчай канцэпцыі ўзвышэнцаў.1. Згадайце, з якіх твораў Кандрата Крапівы крылатыя выразы: «Бывае, праўда вочы коле...», «Другі баран ні “бэ” ні “мя”, а любіць гучнае імя». Да якога жанру належаць гэтыя творы? У чым яго адметнасць? Ці знаёмы вы з тэкстамі аўтара іншых жанраў?
2. Успомніце, якія творы называюць сатырычнымі. У чым іх адрозненне ад гумарыстычных?
3. Чаму Кандрат Крапіва абраў менавіта такі псеўданім?1. Якія сатырычныя жанры вы ведаеце? Прывядзіце прыклады твораў.
2. Якія формы камічнага вы можаце ўзгадаць?1. Успомніце, якія змены ў грамадстве прадугледжвала палітыка беларусізацыі 1920-х гадоў, якія падзеі адбываліся ў 1930-я гады.
2. Узгадайце прычыны расколу «Маладняка» і ўтварэння аб’яднання «Полымя».1. Сучаснікам якіх беларускіх пісьменнікаў быў Стэфан Цвейг?
2. Імёны якіх сяброў Цвейга вам вядомыя (Эміль Верхарн, Рамэн Ралан, Франс Мазэрэль, Томас Ман, Зігмунд Фрэйд, Джэймс Джойс, Герман Гесэ, Герберт Уэлс, Поль Валеры, Рыхард Штраус, Бертольд Брэхт)? Як вы думаеце, што магло даць знаёмства з такімі людзьмі Стэфану Цвейгу як асобе?