- ДАЎНЯЯ ЛІТАРАТУРА (XI—XVIII СТАГОДДЗІ)  - 1. Культура якіх тэрыторый актыўна развівалася ў перыяд антычнасці? 
 2. Які час называюць Сярэдневякоўем?
 - 1. З якімі творамі беларускай літаратуры Сярэдневякоўя вы ўжо знаёмыя? 
 2. Ці заўсёды ў тэкстах ХI—ХV стагоддзяў пазначалася імя аўтара? Чаму?
 3. Якія асобы станавіліся галоўнымі героямі твораў у Сярэдневякоўі?
 - 1. Што вы ведаеце пра эпоху Адраджэння? 
 2. Успомніце прадстаўнікоў гэтай эпохі ў беларускай культуры.
 3. Узгадайце з урокаў гісторыі, што такое Рэфармацыя.
 - 1. Што вы ведаеце пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны? 
 2. Якія ідэі прасочваюцца ў знакамітым урыўку з прадмовы беларускага першадрукара да кнігі «Юдзіф» («Понеже от прирожения...»)?
 - 1. Якія гістарычныя падзеі адбываліся на тэрыторыі нашай краіны ў XVIІ—XVIІІ стагоддзях? Пры адказе выкарыстайце звесткі з урокаў гісторыі Беларусі. 
 2. Што вы ведаеце пра стыль барока ў беларускай культуры?