- Агульнае
- Раздзел 7
Раздзел 7
Вы даведаецеся:
- пра экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада;
- пра спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі;
- пра ролю чалавека ў біясферы.
Вы навучыцеся:
- выкарыстоўваць набытыя веды для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і біясферы ў цэлым;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
- Успомніце, якія фактары належаць да антрапагенных.
- Як вы думаеце? Ці існуе сувязь паміж экалагічным станам прыроды, здароўем чалавека і ступенню ўплыву антрапагенных фактараў на прыроду?
- Вы даведаецеся, якія экалагічныя праблемы, звязаныя з дзейнасцю чалавека, характэрны для лесу.
- Успомніце з курса біялогіі 7-га класа віды ўгнаенняў і іх значэнне.
- Як вы думаеце? Ці ёсць узаемасувязь паміж экалагічнымі праблемамі сельскай гаспадаркі і горада? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
- Вы даведаецеся, якія экалагічныя праблемы, звязаныя з дзейнасцю чалавека, характэрны для сельскай гаспадаркі і горада.
- Успомніце царствы жывых арганізмаў, тыпы ўзаемаадносін жывых арганізмаў у экасістэмах.
- Як вы думаеце? Ад чаго ў першую чаргу залежыць стабільнасць экасістэмы?
- Вы даведаецеся пра прычыны зніжэння біялагічнай разнастайнасці.
- Успомніце, якія мерапрыемствы з мэтай аховы прыроды праводзяцца ў вашым раёне, у Рэспубліцы Беларусь у цэлым.
- Як вы думаеце? Ці можа дзейнасць чалавека спрыяльна ўплываць на стан прыроды і на біялагічную разнастайнасць відаў?
- Вы даведаецеся пра мерапрыемствы па захаванні біяразнастайнасці, якія праводзяцца на ўзроўні дзяржавы.
- Успомніце ахоўныя віды жывёл і раслін у Рэспубліцы Беларусь.
- Як вы думаеце? Ці можа стварэнне запаведных зон захаваць відавую разнастайнасць?
- Вы даведаецеся пра ахоўныя аб’екты і запаведныя тэрыторыі Беларусі.