ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
| 1. Якія біяграфічныя факты пра пісьменнікаў-франтавікоў вас найбольш уразілі? | |
| 2. Як вайна паўплывала на лiтаратурны працэс? Цi чыталi вы творы замежных аўтараў пра перыяд Другой сусветнай вайны? Паразважайце, што можа аб’ядноўваць лiтаратуры розных краiн таго часу. |
|
| 3. Ахарактарызуйце тэматыку творчасці пісьменнікаў у ваенны перыяд. | |
| 4. Выберыце верш ваеннай пары, які вас асабіста крануў. Падрыхтуйце ролік з дэкламацыяй верша для сайта ўстановы адукацыі. |
|
| 5. Якая роля сатырычных часопісаў, плакатаў і газет у развіцці літаратуры ваенных гадоў? | |
| 6. Выканайце заданне «5 пытанняў» па творчасці Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка. | |
| 7. Акрэсліце значэнне творчасці Кузьмы Чорнага для беларускай літаратуры. | |
| 8. Пералічыце праблемы, якія пастаўлены аўтарам у рамане «Пошукі будучыні». | |
| 9. Складзіце сінквейн «Раман “Пошукі будучыні”». | |
| * 9−1. З кім з беларускіх класікаў можна параўнаць французскага пісьменніка Андрэ Маруа? | |
| * 9−2. Якая вечная тэма гучыць у навеле Андрэ Маруа «Пакаранне золатам»? | |
| 10. Паразважайце, чым адрозніваецца паказ вайны ў паэзіі і прозе. |
Апошняе змяненне: Wednesday 3 February 2021 11:20 PM