Для даведкі
| Бавоўна | Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаецца чорны попел. |
| Шэрсць | Гарыць павольна з пахам паленых валасоў |
| Натуральны шоўк | Утвараецца шарык чорнага колеру, які расціраецца ў парашок. |
| Віскознае валакно | Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаюцца сляды попелу. |
| Ацэтатны шоўк | Гарыць хутка, утвараючы шарык цёмнабурага колеру. Паза полымем гасне. |
| Лаўсан | Гарыць дымным полымем і ўтварае цвёрды бліскучы цёмны шарык. |
| Капрон | Плавіцца, утвараючы цвёрды цёмны шарык. Адчуваецца непрыемны пах. |
| Поліэтылен | Пры награванні размягчаецца, можна выцягнуць ніткі. Гарыць сінім полымем, распаўсюджваючы пах паленага парафіну, пры гэтым плавіцца, утвараючы кроплі. Працягвае гарэць паза полымем. |
| Полістырол | Пры награванні размягчаецца, лёгка выцягваецца ў ніткі. Гарыць паза полымем, распаўсюджваючы пах стыролу і ўтвараючы сажу. |
| Фенапласты | Пры моцным награванні раскладаюцца. Гараць, распаўсюджваючы рэзкі пах фенолу, паза полымем паступова гаснуць. |
Выяўленне галагенаў (проба Бейльштэйна)
Медны дрот, загнуты на канцы пятлёй, нагрэйце ў полымі спіртоўкі, а потым акуніце у раствор вадкага рэчыва, якое даследуецца (хлараформ, чатыроххлорысты вуглярод і інш.), або дакраніцеся нагрэтым дротам да пробы цвёрдага рэчыва (напрыклад, полівінілхларыду). Далей змясціце медны дрот у полымя спіртоўкі. Прысутнасць у пробе хлору выяўляецца ў выглядзе прыгожай зялёнай афарбоўкі полымя. Афарбоўванне абумоўлена ўтварэннем лятучага хларыду медзі(II), які надае полымю зялёны колер. Такую самую рэакцыю даюць браміды і іадыды. Дадзеная проба была прапанавана рускім хімікам Ф. К. Бейльштэйнам у 1872 годзе.