ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
| 1. Замацуйце біяграфічны матэрыял: разгледзьце стужку часу (гл. форзац) з гадамі жыцця пісьменнікаў перыяду 1920—1930-х гадоў.  Хто з іх старэйшы? Малодшы?  | 
|
| 2. Якую ролю ў гісторыі тагачаснай беларускай літаратуры адыгралі літаратурныя аб’яднанні? | |
| 3. Паразважайце, як разнастайнасць ідэйна-эстэтычных платформ літаратурных аб’яднанняў 1920—1930-х гадоў паўплывала на беларускую літаратуру: запаволіла або паскорыла яе развіццё. Растлумачце сваю пазіцыю. | |
| 4. На творчасць якіх беларускіх пісьменнікаў паўплываў мадэрнізм?  Ці можна сказаць, што беларуская літаратура ў 1920-я гады была ўпісана ў агульнаеўрапейскі кантэкст?  | 
|
| 5. Якія тэарэтычныя паняцці выклікалі ў вас найбольшую цяжкасць пры вывучэнні дадзенага раздзела?  Паўтарыце іх. Назавіце прыклады лірычных, эпічных і драматычных твораў вывучанага перыяду.  | 
|
| 6. Назавіце беларускія творы 1920—1930-х гадоў, у якіх галоўнымі персанажамі з’яўляюцца жанчыны.  Ці ўсе гераіні станоўчыя?  | 
|
| 7. Чаму Максіма Гарэцкага ставяць у адзін шэраг з класікамі беларускай літаратуры — Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам?  Як у творах пісьменніка паказаны падзеі Першай сусветнай вайны?  | 
|
| 8. Максім Гарэцкі старэйшы за Міхася Зарэцкага ўсяго на 8 гадоў.  Чаму, на вашу думку, іх проза прынцыпова адрозніваецца?  | 
|
| 9. Як Змітрок Бядуля раскрывае праблему мастака і мастацтва ў апавяданні «Бондар»? | |
| * 9–1. Якімі творамі вывучаемага перыяду прадстаўлена гістарычная тэма?  Якім творцам пачатку ХХ стагоддзя ў гэтым наследавалі аўтары 1920—1930-х гадоў?  | 
|
| 10. Якой эстэтычнай канцэпцыі прытрымліваўся ў творчасці Уладзімір Дубоўка?  Да каго з паэтаў пачатку ХХ стагоддзя ён у гэтым блізкі?  | 
|
| 11. Якія гістарычныя абставіны паказаны ў камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»?  Чаму твор застаецца папулярным і сёння? У чым значэнне п’есы для беларускай культуры?  | 
|
| * 11–1. Якая ідэя аб’ядноўвае творы беларускай і замежнай літаратуры 1920—1930-х гадоў на тэму Першай сусветнай вайны? | |
| * 11–2. У якіх тэкстах вывучанага перыяду пераважае трагічны пафас, а ў якіх — сатырычны?  Які пераважае? Чаму?  | 
|
| 12. Каго з пісьменнікаў 1920—1930-х гадоў вы маглі б назваць псіхолагам і чаму? | |
| 13. Падрыхтуйцеся да гульні «Хто/што я?».  Напішыце на стыкерах назвы твораў, імёны персанажаў і прозвішчы пісьменнікаў. Размясціце ліст так, каб сябры бачылі, што на ім напісана, а вы — не. Паспрабуйце здагадацца, які твор, аўтар або герой вам выпаў, задаючы пытанні аднакласнікам. Яны могуць адказваць толькі «так» або «не».  | 
Last modified: Tuesday, 5 January 2021, 11:49 PM