Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
М |
|---|
Мета´фараМета´фара — yжывaннe cлoвa або выpaзy ў пepaнocным знaчэннi, калі на аснове падабенства адна з’ява або пpaдмeт супастаўляецца з другой з’явaй або пpaдмeтaм. | |
Метані´міяМетані´мія — від тропа, у якім назва адной з’явы (прадмета) замяняецца на другую паводле іх унутранай або знешняй сувязі і незалежна ад іх падабенства. | |
Н |
|---|
Нава´тарстваНава´тарства — развіццё пісьменнікам лепшых уласцівасцей творчай спадчыны, адкрыццё новых шляхоў у літаратуры, вынаходніцтва новых падыходаў, прыёмаў, сродкаў у вершатворчасці, якія замацуюцца і створаць новыя традыцыі. | |
Наве´лаНаве´ла — апавядальны жанр, які характарызуецца напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіналам. | |
Неараманты´змНеараманты´зм — «новы рамантызм», эстэтычная плынь, што ўзнікла ў Еўропе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, развівала эстэтыку рамантызму. | |
П |
|---|
Па´фасПа´фас — эмацыянальны змест мастацкага твора, пачуцці і эмоцыі, якія аўтар укладвае ў тэкст, чакаючы суперажывання чытача. У залежнасці ад пачуццяў, якія перажывае чытач, пафас бывае сентыментальны, гераічны, рамантычны, трагічны, сатырычны і інш. | |
Памфле´тПамфле´т — надзённы мастацка-публіцыстычны сатырычны твор, у якім выкрываюцца хібы грамадскага жыцця (палітычныя, культурныя, сацыяльныя) або заганы пэўных асоб. | |
Партрэ´тПартрэ´т — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа. Асаблівасці партрэтнага апісання залежаць ад стылю пісьменніка. | |
Паслясло´ўеПаслясло´ўе — змешчаны пасля твора дадатак, прысвечаны ўдакладненню, абмеркаванню, каментаванню асноўнага тэксту, які ўжо вядомы чытачу. | |