Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
В |
|---|
Вытво´рчы рама´нВытво´рчы рама´н — літаратурны твор, у цэнтры якога знаходзіцца прафесіянал, што рашае вытворчыя задачы. | |
Г |
|---|
Гаварко´е про´звішчаГаварко´е про´звішча — мастацкі прыём, пры якім прозвішча персанажа перадае галоўную рысу яго характару, маральныя якасці або асаблівасці знешнасці. | |
Гу´таркаГу´тарка — вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме няспешнай гаворкі раскрываюцца вострыя сацыяльна-палітычныя і маральныя праблемы. | |
Д |
|---|
Дра´маДра´ма — п’еса з вострым канфліктам сацыяльнага або побытавага характару, які развіваецца ў пастаянным напружанні, адрозніваецца ад трагедыі тым, што ў драме героі маральна перамагаюць абставіны. | |
Ж |
|---|
Жыціе´Жыціе´ — жанр сярэдневяковай літаратуры, у якім распавядаецца пра ўзорнае жыццё людзей, кананізаваных царквой. | |
З |
|---|
Змест і фо´рмаЗмест і фо´рма — паняцці, якія паказваюць, што (змест) і як (форма) выяўляецца ў літаратурным творы. | |
К |
|---|
Калігра´маКалігра´ма — верш, радкі якога ўтвараюць сабой малюнак. | |
Камедыягра´фіяКамедыягра´фія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі. | |
Кано´нКано´н — узор, стандарт; твор мастацтва, які лічыцца афіцыйным, прызнаным. | |