Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
А |
|---|
Асана´нсАсана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы. | |
Аўтaло´гіяАўтaло´гія — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні. | |
Б |
|---|
Бала´даБала´да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачнафантастычнага, легендарна-гістарычнага або гераічнага зместу. | |
Баро´каБаро´ка — мастацкі стыль і эстэтычны напрамак, для якога характэрна не перайманне рэчаіснасці, а ўзнаўленне новай рэчаіснасці ў больш мудрагелістай, ускладненай мастацкай форме. | |
Белетры´стыкаБелетры´стыка — мастацкая проза; непаэтычныя творы вытанчанай славеснасці (раманы, аповесці, нарысы і інш.). | |
Бурле´скБурле´ск — разнавіднасць паэзіі класіцызму, калі «высокія» рэчы апяваюцца наўмысна «нізкім» стылем і наадварот. | |
Былі´цаБылі´ца — разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены аповед пра цікавы жыццёвы выпадак. | |
В |
|---|
Верлі´бр, або свабодны верш,Верлі´бр, або свабодны верш, — верш, у якім адсутнічаюць рыфма і чаргаванне націскных і ненаціскных складоў. | |
Во´льны вершВо´льны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша з няроўнай колькасцю стоп у радку. | |