Слоўнік


Browse the glossary using this index

Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL

Э

Экспансія

Экспа́нсія (ад лац. expansio — распаўсюджванне) — 1) пашырэнне (часта гвал­тоўнае) сферы эканамічнага і палітычнага панавання дзяржаў або грамадскіх груп; 2) распаўсюджванне чаго-небудзь за першапачатковыя межы.


Экспрапрыяцыя

Экспрапрыя́цыя (фр. expropriation, ад лац. ex — ад, з і proprius — уласны) — прымусовае пазбаўленне ўласнасці аднаго грамадскага класа іншым.


Эмбарга

Эмба́рга (ад ісп. embargo — накладанне арышту, забарона) — забарона дзяржаўнай уладай увозу ў краіну або вывазу з яе тавараў, валюты, золата, каштоўных папер.


Этатызм

Этаты́зм (ад фр. etatдзяржава) — паняцце, якое абазначае ўзмацненне ролі дзяржавы ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства.