Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
С |
|---|
Сіне´кдахаСіне´кдаха — разнавіднасць метаніміі, у якой назвы паняццяў, з’яў, прадметаў замяняюцца іншымі на падставе іх колькасных суадносін (напрыклад, частка ў значэнні цэлага і наадварот, адзіночны лік у значэнні множнага і наадварот). | |
Сатыры´чная каме´дыяСатыры´чная каме´дыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск). | |
Сацыялісты´чны рэалі´змСацыялісты´чны рэалі´зм — літаратурны напрамак, тып мастацкага мыслення, выкліканы да жыцця гістарычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Ідэалагічным фундаментам гэтага напрамку стаў марксізм. | |
Сентыменталі´змСентыменталі´зм — літаратурны напрамак, у якім пачуццё прызнаецца сутнасцю чалавечай прыроды. | |
Сло´ваСло´ва — жанр красамоўства ў даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу. | |
Стыль пісьме´ннікаСтыль пісьме´нніка — ідэйна-мастацкая своеасаблівасць творчасці. З’яўляючыся канкрэтным увасабленнем адзінства зместу і формы, рэалізуецца ў тым, пра што і як піша аўтар. | |
Схала´стыкаСхала´стыка — сярэдневяковая філасофія, у якой дзеля тэарэтычнага абгрунтавання рэлігійных дагматаў выкарыстоўваюцца фармальныя, абстрактныя лагічныя аргументы. | |
Сяля´нкаСяля´нка — даўні паэтычны жанр, у якім апяваюцца праца і побыт вяскоўца, каханне на ўлонні прыроды, вяртанне ў залаты век беззаганнага існавання. | |