Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Г |
|---|
ГільдыяГíльдыя — аб'яднанне купцоў у Сярэднявечча для вядзення гандлю і з мэтай абароны сваіх эканамічных і прававых інтарэсаў ад феадалаў і іншых купцоў. | ||
Генеральныя штатыГенерáльныя штáты — саслоўна-прадстаўнічы орган дзяржаўнага кіравання ў Францыі, які дзейнічаў з 1302 г. па 1789 г. | ||
Горад-дзяржаваГóрад-дзяржáва — дзяржаўнае ўтварэнне ў старажытных цывілізацыях, буйны горад з падпарадкаванай земляробчай тэрыторыяй, які з'яўляўся незалежнай дзяржавай. Пасля форма такога дзяржаўнага ладу была характэрная для невялікіх дзяржаў Фінікіі, старажытнагрэчаскіх полісаў, гарадоў-дзяржаў майя, а ў Сярэднявеччы — для італьянскіх гарадоў-камун і г. д. | ||
ГрамадзянеГрамадзя́не — людзі, надзеленыя сукупнасцю палітычных і іншых правоў і абавязкаў у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У сучасным значэнні грамадзяне — пастаянныя жыхары дзяржавы, якія маюць у ім правы і абавязкі і якія карыстаюцца яго абаронай. | ||
Грамадскі падзел працыГрамáдскі падзе́л прáцы — вылучэнне розных відаў гаспадарчай дзейнасці, спецыялізацыя на вырабе асобных відаў прадукцыі. | ||
ГрафстваГрáфства — адміністрацыйная адзінка Франкскай дзяржавы на чале з прызначанымі правіцелямі намеснікамі — графамі. | ||
ГуманізмГуманíзм — (ад лац. humanus «чалавечы») — кірунак у філасофскай думцы, светапогляд эпохі Адраджэння, які абвяшчаў вышэйшай каштоўнасцю інтарэсы чалавека, імкнуўся да задавальнення яго патрэбаў і рэалізацыі жыццёвых ідэалаў. | ||