Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Б |
|---|
БіржаБі́ржа (ням. Börse) — форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку тавараў (таварная біржа), каштоўных папер (фондавая біржа) і валюты (валютная біржа), а таксама рабочай сілы (біржа працы). | ||
БайкотБайко́т (англ. boycott, ад імя англійскага аканома Ч. К. Байкота, у дачыненні да якога ўпершыню ў 1880 г. ірландскія арандатары ўжылі гэтую меру) — 1) адмова адной дзяржавы падтрымліваць адносіны з іншай дзяржавай ці групай дзяржаў; 2) форма палітычнай і эканамічнай барацьбы, якая прадугледжвае поўнае або частковае спыненне адносін з пэўнай асобай, арганізацыяй або прадпрыемствам (напрыклад, адмова ад набыцця прадукцыі канкрэтнага прадпрыемства). | ||
БюракратыяБюракра́тыя (ад фр. bureau — бюро, канцылярыя і грэч. kratos — улада; літаральна — панаванне канцылярыі) — катэгорыя людзей, якія прафесійна займаюцца пытаннямі кіравання і выкананнем рашэнняў вышэйшых органаў улады. | ||