*§ 23-1. Развіццё культуры і ўмацаванне здароўя нацыі
Фізічная культура і спорт.
Прааналізуйце вынікі выступленняў беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях за 1992–2020 гг. і вызначце віды спорту, у якіх заваявана: больш за ўсё ўзнагарод у цэлым; больш за ўсё залатых, сярэбраных, бронзавых медалёў. Зрабіце вывад аб асноўных відах спорту, у якіх беларускія спартсмены заваёўвалі медалі.
| Віды спорту | Залатыя | Сярэбраныя | Бронзавыя | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| Летнія Алімпійскія гульні | ||||
| Лёгкая атлетыка | 3 | 5 | 7 | 15 |
| Веславанне на байдарках і каноэ | 2 | 3 | 4 | 9 |
| Акадэмічнае веславанне | 2 | 1 | 4 | 7 |
| Скачкі на батуце | 2 | 0 | 0 | 2 |
| Цяжкая атлетыка | 1 | 4 | 3 | 8 |
| Кулявая стральба | 1 | 2 | 4 | 7 |
| Дзюдо | 1 | 0 | 1 | 2 |
| Тэніс | 1 | 0 | 1 | 2 |
| Мастацкая гімнастыка | 0 | 4 | 3 | 7 |
| Барацьба | 0 | 7 | 7 | 14 |
| Плаванне | 0 | 2 | 1 | 3 |
| Бокс | 0 | 2 | 0 | 2 |
| Спартыўная гімнастыка | 0 | 0 | 4 | 4 |
| Сучаснае пяцібор’е | 0 | 0 | 2 | 2 |
| Веласпорт | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Зімовыя Алімпійскія гульні | ||||
| Біятлон | 4 | 3 | 3 | 10 |
| Фрыстайл | 4 | 1 | 2 | 7 |
| Канькабежны спорт | 0 | 1 | 0 | 1 |
| УСЯГО | 21 | 35 | 47 | 103 |