РЫГОР БАРАДУЛІН
|
Якія вершы Р. Барадуліна вы вывучалі ў папярэдніх класах? Паразважайце над сэнсам выказвання паэта: «Трэба дома бываць не госцем...» |
Пытанні
| 1. Якія эпізоды з маленства і юнацтва Р. Барадуліна вам запомніліся? Чаму? | |
| 2. Што паўплывала і хто ўздзейнічаў на фарміраванне светапогляду будучага паэта? Чаму Р. Барадулін усё жыццё з удзячнасцю помніў сваіх настаўнікаў і як гэта акалічнасць характарызуе пісьменніка? | |
| 3. Раскажыце аб прыходзе майстра слова ў літаратуру. Назавіце пісьменнікаў — прадстаўнікоў філалагічнага пакалення. | |
| 4. На падставе прачытанага эсэ «На таку майго веку» ў кнізе Р. Барадуліна «Аратай, які пасвіць аблокі» (1995) падрыхтуйце паведамленне «Сын і маці». | |
| 5. Карыстаючыся планам, змешчаным на форзацы, падрыхтуйце разгорнуты адказ на пытанне пра значэнне творчасці Р. Барадуліна для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. |