§ 24. Энергія электрастатычнага поля кандэнсатара
Прымяненне кандэнсатараў. Кандэнсатары знаходзяць шырокае прымяненне ў электратэхніцы, радыётэхнічнай і тэлевізійнай апаратуры, радыёлакацыйнай тэхніцы, тэлефаніі, тэхніцы лічыльнарашальных прылад, лазернай тэхніцы, электраэнергетыцы (напрыклад, для паляпшэння каэфіцыента магутнасці прамысловых установак, рэгулявання напружання ў размеркавальных сетках, у прыладах асвятлення люмінесцэнтнымі лямпамі), металапрамысловасці (напрыклад, для плаўкі і тэрмічнай апрацоўкі металаў), здабыўной прамысловасці (напрыклад, у электравыбуховых прыладах), медыцынскай тэхніцы (напрыклад, у рэнтгенаўскай апаратуры, прыборах электратэрапіі), фотатэхніцы (для атрымання ўспышкі святла пры фатаграфаванні).
У сувязі з гэтым разам з мініяцюрнымі кандэнсатарамі (мал. 126, а), якія маюць масу менш як грам і памеры каля некалькіх міліметраў, існуюць кандэнсатары з масай у некалькі тон (мал. 126, б).

1. Якія факты дазваляюць зрабіць выснову, што электрастатычнае поле валодае энергіяй?
2. Якім чынам можна пераканацца ў тым, што зараджаны кандэнсатар валодае энергіяй?
3. Як можна разлічыць энергію электрастатычнага поля зараджанага кандэнсатара?
![]()
4. Растлумачце, як, выкарыстоўваючы графік залежнасці напружання паміж абкладкамі кандэнсатара ад модуля зараду на іх, можна вылічыць работу пры зарадцы кандэнсатара.